white-red-white flag Афіцыйная старонка органа дэмакратычных сіл Беларусі
Адкрыць

«Новы беларускі каляндар»: мяняем стары сцэнар на новы


Новы каляндар з беларускімі святамі прапануе Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні. Кожная дата – гэта маленькае падарожжа па культурнай спадчыне Беларусі. Наша каманда ўважліва падыходзіла да выбару падзеяў. Мы сабралі для вас дні, якія натхняюць, нагадваюць пра традыцыі і гуртуюць беларусаў разам.

Як далучыцца да новага беларускага календара:

1. Каляндар даступны па спасылцы. Ён бясплатны і ім могуць карыстацца ўсе.
2. Пасля таго, як вы перайшлі па спасылцы, вам трэба націснуць чароўную кнопку "Дадаць" ці націснуць на “+” і пацвердзіць інтэграцыю.
3. Пасля новы каляндар аўтаматычна з'явіцца ў Google і нагадае вам пра святы.

Праект «Новы беларускі каляндар» стартуе 28 снежня і стане часткай 2024 года, які мы аб'явілі Годам беларускіх традыцый. Мы падрыхтуем для вас простыя, але цікавыя анлайн-задачы, якія дапамогуць зірнуць на традыцыі па-новаму. Новая інфармацыя будзе з'яўляцца кожны месяц на нашых старонках.