white-red-white flag Афіцыйная старонка органа дэмакратычных сіл Беларусі
logo

Канцэпцыя і стратэгія нацыянальнага адраджэння і развіцця

Азнаёміцца

Чаму нам патрэбна стратэгія?


Нацыянальнае адраджэнне — гэта праграмны працэс, скіраваны не столькі ў мінулае, колькі ў будучыню. Яго мэтай з’яўляецца фарміраванне беларускай нацыі як супольнасці з моцнай ідэнтычнасцю і актыўным грамадзянскім дзеяннем, якая свабодна сябе рэалізуе на індывідуальным і грамадскім узроўнях у межах незалежнай, нацыянальнай, дэмакратычнай, еўрапейскай, заможнай дзяржавы Беларусь.

Для дасягнення дадзенай мэты намі былі распрацаваны Канцэпцыя і Стратэгія нацыянальнага адраджэння і развіцця.

Чытаць

Асноўныя задачы:

СПРЫЯЦЬ

узмацненню нацыянальнай ідэнтычнасці і пазбаўленню ад уплыву таталітарнай і імперскай спадчыны

САДЗЕЙНІЧАЦЬ

умацаванню грамадзянскага актывізму і грамадзянскай адукацыі

СТВАРАЦЬ

пазітыўны вобраз краіны Беларусь і яе народа на мясцовым і глабальным узроўнях.

Этапы

Мэты і задачы Канцэпцыі і Стратэгіі нацыянальнага адраджэння і развіцця плануецца рэалізаваць у чатыры этапы:

Этап 0
Падрыхтоўчы

Распрацоўка стратэгій, падрыхтоўка кадраў, пошук рэсурсаў і партнёраў, запуск стратэгічных праектаў.

Этап 1
Пераходны

Перахопліванне функцый, закладанне падмурка для рэалізацыі канцэпцыі і стратэгіі, першыя крокі па правядзенні рэформаў у асноўных сферах і па вяртанні ў прававое поле.

Этап 2
Асноўны

Умацаванне дэмакратычных інстытутаў і дэмакратычнай супольнасці, рэфармаванне грамадскай, палітычнай, гаспадарчай і культурнай сфер, развіццё мясцовага самакіравання і актывізму.

Этап 3
Этап устойлівага развіцця

Замацаванне і развіццё асноўных элементаў свабоднага дэмакратычнага палітычнага жыцця ў Беларусі.


Папулярныя пытаннi

Стратэгія скіравана на фарміраванне моцнай ідэнтычнасці і актыўнага грамадзянскага дзеяння беларускага народа ў межах незалежнай, дэмакратычнай, еўрапейскай і заможнай дзяржавы.
Стратэгія будзе рэалізаваная ў чатыры этапы: падрыхтоўчы, пераходны, асноўны і этап устойлівага развіцця, кожны з якіх уключае канкрэтныя меры для дасягнення асноўных мэт.
Так, Стратэгія заклікае да ўдзелу розных грамадскіх арганізацый, супольнасцяў і асобных людзей, каб далучыцца да рэалізацыі задач і мэт Стратэгіі.
Больш пытанняў

Прачытайце Канцэпцыю і Стратэгію нацыянальнага адраджэння і развіцця цалкам

Далучайцеся да нас

Калі вы хочаце дапамагчы нам у рэалізацыі нашай стратэгіі, мы заўсёды рады новым партнёрам і гатовы да супрацоўніцтва. Далучайцеся!

Далучыцца