white-red-white flag Афіцыйная старонка органа дэмакратычных сіл Беларусі

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні запрашае адзначыць «Дзень герояў і гераіняў» – новы памятны дзень для беларусаў

25 лютага 2024 года, Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні абвяшчае пра заснаванне «Дня герояў і гераіняў», які будзе адзначацца 2 лютага ў гонар нараджэння Кастуся Каліноўскага, знакавай постаці беларускай барацьбы за незалежнасць.

Гэты дзень прысвечаны гераізму не толькі Кастуся Каліноўскага, але і многіх іншых выдатных асобаў, якія сталі сімваламі барацьбы беларусаў. Мы ўшаноўваем дзеячаў культуры, навукі, рэвалюцыянераў, рэфарматараў, ваяроў і палітычных зняволеных – усіх, хто абраў сваёй місіяй барацьбу за Беларусь.

«Дзень герояў і гераіняў» – гэта магчымасць аб'яднаць народ у павазе і ўдзячнасці да тых, хто зрабіў нязгасны ўнёсак у гісторыю і сучаснасць Беларусі. Гэты дзень будзе сімвалізаваць нацыянальную годнасць і няспынную барацьбу і натхняць нас на новыя здзяйсненні.

Запрашаем усіх беларусак і беларусаў далучыцца да гэтай ініцыятывы, падзяліцца сваімі гісторыямі пра сучасных герояў і гераіняў, і прапанаваць імёны для ўключэння ў «Кола беларускіх герояў і гераіняў». Зрабіць гэта можна на нашай старонцы ў Instagram. Ваш унёсак і меркаванні вельмі важныя для нас.

Дзень герояў і гераіняў зʼяўляецца адлюстраваннем сапраўднага духа і салідарнасці беларускага народу.

Жыве Беларусь! Гонар няскораным героям і гераіням!

Галоўная