white-red-white flag Афіцыйная старонка органа дэмакратычных сіл Беларусі
English Version

ДЭКЛАРАЦЫЯ СТРАТЭГІЧНАЙ АНТЫ-КАНФЕРЭНЦЫІ “BELARUSIAN ID REVIVAL DAYS”

15 верасня 2024 года, Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні




Варшава, 14–15.09.2024

Мы, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, палітычных арганізацый, медыя і бізнесу, экспертных груп і грамадскіх ініцыятыў, уважаем дзейнасць у кірунку нацыянальнага адраджэння і развіцця найбольш важным на сёння напрамкам актыўнасці для беларускай і міжнароднай супольнасці, зацікаўленай у еўрапейскай дэмакратычнай і нацыянальна самавызначанай будучыні Беларусі. Мы перакананыя, што захаванне і далейшае фармаванне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў з’яўляецца абсалютным прыярытэтам для нашай дзейнасці, і гэта дзейнасць цяпер патрабуе актыўнай уключанасці кожнага і кожнай для паспяховага і ўстойлівага развіцця краіны і грамадства.

Мы моцна занепакоеныя тымі працэсамі, што сёння адбываюцца ў Беларусі і ставяць пад сумнеў яе будучыню як незалежнай і нацыянальнай краіны, паколькі татальная русіфікацыя грамадскай прасторы, рэпрэсіі супраць дзеячаў культуры, бізнесу, адукацыі і навукі, медычнай і іншых прафесійных супольнасцяў, якія падтрымліваюць дэмакратычныя і нацыянальныя каштоўнасці, сёння сягаюць гіганцкіх маштабаў. Масавая палітычная эміграцыя і крызіс сістэмы кіравання ставяць нашу краіну пад значную дэмаграфічную, эканамічную і палітычную пагрозы з пункту гледжання яе жыццяздольнасці і захавання суверэнітэту.

Разумеючы ўсю складанасць сістэмнай і публічнай працы нацыянальна-арыентаваных супольнасцяў у самой Беларусі, непасрэдную фізічную пагрозу для тых, хто працягвае апекавацца дэмакратычнымі і грамадскімі каштоўнасцямі ў краіне, мы бяром на сябе адказнасць за далейшую сумесную працу на карысць нацыянальнага адраджэння і развіцця ў тых пунктах, дзе падобнае ўзаемадзеянне з’яўляецца карысным і эфектыўным. І распаўсюджваем сваю дзейнасць як непасрэдна на ўсю Беларусь у даступных нам межах і фарматах, так і на ўсе краіны, дзе існуюць беларускія дыяспары і зямляцтвы. Мы заклікаем далучацца да нашай кааліцыі арганізацый і супольнасцяў, якіх аб’ядноўвае агульны інтарэс да падтрымкі і развіцця нацыянальнай ідэнтычнасці, культуры, мовы, дзяржаўнасці беларускага народа, іншых суб’ектаў з боку як беларускіх, гэтак і міжнародных арганізацый, якія б хацелі быць нашымі надзейнымі партнёрамі і сябрамі.

Падпісваючы гэтую дэкларацыю, мы бяром на сябе дабравольныя абавязальніцтвы сумесна дбаць пра стратэгічную праграму нацыянальнага адраджэння і развіцця, праводзіць больш шчыльную камунікацыю паміж сабой датычна гэтай тэмы і цягам года скласці адмысловыя працоўныя групы, якія будуць працаваць над сумеснымі планамі дзеяння, супольных грамадска-палітычных і культурных кампаній і сінхранізаваць уласны парадак дня.

Далучэнне да дадзенай дэкларацыі з’яўляецца адкрытым і ажыццяўляецца шляхам збору подпісаў пад ёй, размешчаных на афіцыйнай старонцы Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага кабінета Беларусі як арганізацыі, што абавязуецца рупіцца пра далейшы лёс гэтага праекта і дэкларацыі.

Падпісаць дэкларацыю

Подпiсы:

Змiцер Шчыгельскі

Генадзь Манько - Кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве

Aliaksandr Kornyshau - Витебский Курьер News

Аліна Коўшык - Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі

Andrei Radaman - Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Павел Баркоўскі - Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі

Аляксей Лукашэвіч - BY.WORLD

Vitaly Samsonov - BY.WORLD

Stanislau Salavei - АПК

Iryna Sidorskaya - Даследчыца

Siarhei Besarab - Lab66