white-red-white flag Афіцыйная старонка органа дэмакратычных сіл Беларусі

Адкрыты ліст да кіраўніцтва Telegram ад Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэннi Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі

28 лютага 2024 года, Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні

У сувязі са зменай нацыянальнай сімволікі на платформе

Мы былі натхнёныя рашэннем Telegram 25 жніўня 2020 года замяніць эмодзі чырвона-зялёнага сцяга на наш нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг, прызнаючы значэнне гэтага сімвала для беларускага народа, асабліва ў кантэксце масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў і ўзурпацыі ўлады рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, які да гэтага часу працягвае жудасныя рэпрэсіі супраць грамадзян Беларусі. Гэты жэст стаў сімвалам падтрымкі нашай справы і быў высока ацэнены беларусамі ва ўсім свеце.

Але нам стала вядома, што платформа вярнула паказ эмодзі ад нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга да чырвона-зялёнага, нават у старых паведамленнях, у тым ліку ў незалежных медыя-каналах і іншых рэсурсах. Гэтая змена выключыла магчымасць беларусам выкарыстоўваць эмодзі з нашым нацыянальным сцягам, які быў важным інструментам для выказвання салідарнасці і павышэння ўсведамлення нашай барацьбы.

У сувязі з працяглым палітычным рэпрэсіямі, парушэннямі правоў чалавека і абсалютнай адсутнасцю свабоды слова ў Беларусі, мы паважліва просім аднавіць эмодзі бел-чырвона-белага сцяга ў Telegram. Такі крок адправіў бы магутны сігнал нашай супольнасці і свету аб тым, што барацьба за вольную Беларусь прызнана і падтрымліваецца.

Telegram быў створаны з асаблівым акцэнтам на прыватнасць і свабоду слова, каштоўнасці, якія глыбока рэзануюць з памкненнямі беларускага народа. Для беларусаў гэтая платформа ператварылася ў асноўны інструмент камунікацыі ў часы татальнага пераследу рэжымам кожнага грамадзяніна і парушэння базавых правоў чалавека ў Беларусі. У кантэксце сістэматычнага прыгнёту іншадумцаў, абмежавання доступу да незалежных крыніц інфармацыі і пераследу за выказванне сваіх поглядаў, Telegram стаў прасторай, дзе беларусы могуць дзяліцца надзейнай інфармацыяй і ладзіць мірныя акцыі пратэсту. У такіх умовах Telegram выступае як важная інструментальная пляцоўка для забеспячэння лучнасці, салідарнасці і падтрымкі сярод беларусаў, якія змагаюцца за сваю будучыню.

Мы, беларусы, аб'яднаныя агульнай мэтай, павінны данесці да платформы нашу думку. Кожны(ая) з нас можа зрабіць гэта, скарыстаўшы афіцыйныя каналы сувязі з Telegram: https://telegram.org/support. Для гэтага можна выкарыстоўваць гатовы шаблон:

“Dear Telegram Team,

In light of the ongoing political repression, human rights violations, and the suppression of free speech in Belarus, we respectfully request the restoration of the white-red-white flag emoji on Telegram. Reinstating this symbol would reaffirm Telegram's commitment to supporting the fight for freedom and democracy in Belarus and would serve as a significant gesture of solidarity with the Belarusian people.

Thank you for your attention to this matter and look forward to your response.”

Таксама, вы можаце звязацца са службай падтрымкі Telegram у наладах месенджара, выбраўшы опцыю "Задаць пытанне".

Падобная арганізаваная і мэтаскіраваная акцыя не толькі прадэманструе наша адзінства і рашучасць у барацьбе за свае ідэалы, але і падкрэсліць важнасць нашага нацыянальнага сімвала як спосабу выражэння нашай ідэнтычнасці.

Галоўная