Галоўная мэта Прадстаўніцтва ў галіне адукацыі і навукі – спрыяць дэкаланізацыі, эмансіпацыі і самастойнаму, паўнавартаснаму развіццю беларускай адукацыі і навукі на высокім міжнародным узроўні.
Асноўныя задачы ў гэтым кірунку:
ініцыяваць, падтрымліваць, лабіяваць і абараняць на ўсіх узроўнях адукацыйныя, навуковыя і асветніцкія праекты дэмакратычна арыентаванай акадэмічнай супольнасці ў краіне і па-за яе межамі
спрыяць стварэнню міжнароднай сеткі адукацыйна-навуковых ініцыятываў у краіне і за яе межамі
спрыяць стварэнню і развіццю органаў прадстаўніцтва і самакіравання адукацыйна-навуковых арганізацыяў і ініцыятываў у краіны і за яе межамі
асвятляць асноўныя падзеі і пытанні адукацыйна-навуковай палітыкі ў Беларусі і за яе межамі ў публічнай прасторы
падвышаць бачнасць, значнасць і суб’ектнасць беларускай адукацыі і навукі на міжнародным узроўні
ажыццяўляць медыяцыю паміж актарамі на адукацыйна-навуковым полі і актарамі на палітычным і фінансавым (ОСЦ, АПК, урадамі краінаў, донарамі)
рабіць экспертніцкую, аналітычную, маніторынгавую і праектную дзейнасць у галіне адукацыі і навукі
Адукацыйна-навуковая палітыка Прадстаўніцтва паслядоўна, комплексна і сістэмна спрыяе развіццю беларускай мовы ў адукацыі і навуцы як неабходнай умове існавання беларускай ідэнтычнасці.