Стыпендыі Адраджэння

Прыём заявак у гэты момант не адбываецца. Прыём заявак у гэты момант не адбываецца. Прыём заявак у гэты момант не адбываецца. Прыём заявак у гэты момант не адбываецца. Прыём заявак у гэты момант не адбываецца.
Прыём заявак у гэты момант не адбываецца. Прыём заявак у гэты момант не адбываецца. Прыём заявак у гэты момант не адбываецца. Прыём заявак у гэты момант не адбываецца. Прыём заявак у гэты момант не адбываецца.

Праекты, зрэалізаваныя пры падтрыманні Стыпендыяў Адраджэння

«Тутэйшыя» – падкаст пра беларусаў і беларусак, якія натхняюць

Серыя падкастаў Таццяны Дабрыян апавядае гісторыі беларусаў і беларусак, якія нарадзіліся і пражылі ў Беларусі не менш як 10 гадоў, захавалі сувязь з краінай і дасягнулі сусветных вышыняў. Падкаст зроблены ў фармаце сторытэлінгу, грунтуецца на глыбокім даследаванні і паказвае жывых, часта нечаканых герояў – ад парфумеркі Сафіі Гройсман да прадпрымальніцы Розы Блюмкін. Праект цалкам створаны беларусамі і мае планы на працяг.

Беларускі каляндарны энцыклапедычны даведнік – вяртанне забытых імёнаў

Гісторык Уладзімір Хільмановіч стварыў унікальны каляндарны даведнік, які ахоплівае выбітных асобаў і падзеі беларускай гісторыі, у тым ліку тых, каго не згадваюць афіцыйныя энцыклапедыі. Праект абапіраецца на 30-гадовы збор матэрыялаў і прызначаны для настаўнікаў, даследнікаў, журналістаў і дзеячаў культуры як практычны інструмент працы з гістарычнаю памяццю.

«Сусвет Камілы» – анімацыйная гісторыя смеласці і незалежнасці

Андрусь Такінданг працуе над анімацыйным фільмам пра Камілу Марцінкевіч музыку, перформерку і дачку Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, чый лёс апярэдзіў свой час. Фільм разлічаны найперш на дзяцей, апавядае пра свабоду, адвагу і злом стэрэатыпаў. Ужо створаныя 5 хвілінаў анімацыі, у планах поўнаметражная версія.

«Супербеларусы» – жывыя гісторыі нацыянальнай памяці

Відэапраект Валярыны Куставай знаёміць з выбітнымі беларусамі праз асабісты досвед, сямейныя ўспаміны, архівы і дзённікі аўтаркі. Праект нарадзіўся як спроба захаваць пераемнасць беларускай культуры ў час забаронаў і эміграцыі ды хутка знайшоў шырокі водгук у аўдыторыі, асабліва праз гісторыі малавядомых постацяў.

Ziamliačka – пах як форма памяці пра радзіму

Мастачка Цемра (Дар’я Сямчук) стварыла мастацка-даследчы праект пра сувязь паху, зямлі і эмігранцкага досведу. Атрымаўшы зямлю з роднай вёскі, яна з дапамогаю сучасных тэхналогіяў здолела вылучыць з яе эфірны алей і стварыць парфуму як інсталяцыю – спосаб захаваць памяць, карані і страчаны дом.

Адкрыццё спадчыны Міколы Шчаглова-Куліковіча

Даследніца Галіна Казіміроўская ўпершыню сістэмна вывучае архіў выбітнага беларускага кампазітара, дырыжора і этнографа Міколы Куліковіча, які захоўваецца ў Лондане. Праект залучае апрацоўванне ўнікальных дакументаў, рыхтаванне кнігі і публічную лекцыю, што верне ў культурны кантэкст адну з ключавых постацяў беларускай музычнай спадчыны.

* Некаторыя праекты, зрэалізаваныя пры першым наборы (2024–2025) на Стыпендыі Адраджэння, не называюцца дзеля бяспекі.

Частыя пытанні (FAQ)

Што такое Стыпендыі Адраджэння?

Гэта стыпендыяльная праграма Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні для падтрымання творчых і даследчых праектаў, прысвечаных аднаму альбо некалькім з наступных кірункаў: культура, беларуская мова, гісторыя і палітыка памяці, адукацыя, нацыянальная ідэнтычнасць, традыцыйныя аспекты культуры.

Хто можа падаць заяўку?

Творцы і даследнікі, незалежна ад нацыянальнасці і грамадзянства.

Ці важна, у якой краіне я цяпер?

Не. Месца перабывання стыпендыята(-кі) не ўплывае на адбор.

На які тэрмін прызначаецца стыпендыя?

Праграма доўжыцца 3 месяцы. На гэты перыяд са стыпендыятам(-кай) заключаецца дамова.

Які памер стыпендыі?

Сума стыпендыі не агалошваецца публічна з меркаванняў бяспекі, але агучваецца ў часе сумоўя з адабранымі ўдзельнікамі. Яна дастатковая, каб засяродзіцца на рэалізацыі праекту.

Як адбываюцца выплаты?

Выплаты ажыццяўляюцца штомесячна пасля падання справаздачы пра выкананую працу.

Ці патрэбная гатовая ідэя праекту пры падачы заяўкі?

Так. Кандыдат(-ка) павінен(-на) мець дакладна сфармуляваную ідэю праекту і падаць яе ў адпаведнай форме. Праца пачынаецца адразу пасля адбору і падпісання дамовы.

Якія праекты маюць прыярытэт?

Прыярытэт надаецца праектам, якія маюць канкрэтны і бачны вынік (серыя артыкулаў, кніга, мастацкі твор і гэтак далей).

Можна зрэалізаваць толькі частку даследавання ці творчага праекту ў межах Стыпендыі Адраджэння?

Так, гэта магчыма пры ўмове, што гэтая частка даследавання або праекту мае дастаткова аўтаномны характар, каб быць аформленаю як самастойны вынік: напрыклад, у выглядзе серыі артыкулаў, кнігі, мастацкага твору і гэтак далей.

Каму належаць аўтарскія правы?

Аўтарскія правы цалкам застаюцца за творцам. Арганізатары могуць публічна дэманстраваць вынікі праекту па ўзгадненні з аўтарам(-кай).

Ці абавязковая публічнасць стыпендыята?

Не, ананімны ўдзел або выкарыстанне псеўданіму магчымыя, гэта абмяркоўваецца да падпісання дамовы.

Ці будзе прэзентацыя вынікаў?

Так. Пасля завяршэння праграмы адбудзецца публічная прэзентацыя праекту ў Варшаве або Вільні, у залежнасці ад месца перабывання стыпендыята(-кі).

Ці прадугледжанае ментарскае падтрыманне?

Так. Падчас праграмы ўдзельнікі могуць скарыстацца ментарскім падтрыманнем, гэта абгаворваецца ў часе сумоўя з адабранымі ўдзельнікамі.

Ці пакрываюцца дадатковыя выдаткі на вытворчасць праекту?

Не. Выдаткі на друк, здымкі, рэквізіт ды іншае не пакрываюцца. Аднак у выключных выпадках пасля завяршэння праграмы магчымае спрыянне ў прасоўванні выніку праекту, напрыклад, праз публікацыі ў медыях альбо блогах.