Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні працуе дзеля ўмацавання беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці, абароны інфармацыйнай прасторы ад прапаганды і імперскіх уплываў, а таксама дзеля стварэння пазітыўнага вобразу Беларусі ў свеце. Мы імкнёмся спрыяць развіццю беларускай культуры, мовы і грамадзянскай супольнасці праз сучасныя медыйныя і камунікацыйныя інструменты.