Культура

Культура

Ключавыя мэты

пашырэнне свядомасці крытычнай ролі культуры для нацыянальнай бяспекі

выбудоўванне міжнацыянальных стасункаў праз супрацу ў культуры

прэзентаванне беларускай культуры ў палітычным парадку дня

пашырэнне магчымасцяў беларускіх творцаў і іх рэпрэзентацыі на міжнародным узроўні

захаванне спадчыны і даступнасць яе для беларусаў, што б стварала падмурак пераемнасці

пашырэнне дэмакратычных практык і супрацы ў культурніцкім кам’юніці, адвакацыя яго патрэбаў

распаўсюджанне вобразу беларусаў як прагрэсіўнага і гістарычна еўрапейскага народу з дэмакратычнымі каштоўнасцямі

Імаверна, мы цяпер у моманце, з якога можа паўстаць беларуская новая хваля. Для гэтага ўжо ёсць шэраг умоваў: грамадска-палітычны крызіс, супраціў пэўнай частцы традыцыі (пераважна савецкай спадчыне і практыкам лукашэнкаўскай Беларусі), рэзкае пашырэнне кантактаў з іншымі культурамі і спрыяльныя тэхналагічныя ўмовы. Аднак дадатковы імпульс патрабуе заангажавання не толькі культурніцкага кам’юніці, але і беларускага бізнесу, беларускай грамадскай супольнасці, палітычных колаў і замежных партнёраў.