Сёлетні Касцюшкаўскі форум будзе прысвечаны культуры

Касцюшкаўскі форум, які адзначае супрацу Польшчы з беларускай дэмакратычнай супольнасцю на найвышэйшым узроўні, адбудзецца ў Гданьску 2 чэрвеня. Другі па ліку, ён пройдзе пад назваю “Культура як сіла дэмакратыі” і будзе цалкам прысвечаны беларускай культуры.

У падзеі, арганізаванай пры ўдзеле Прадстаўніцтва ў нацыянальным адраджэнні, чакаецца ўручэнне Крыжа Добрасуседства Леху Валенсу ды ўганараванне Алеся Бяляцкага Знакам салідарнасці і правоў чалавека Еўрапейскага цэнтра салідарнасці.

У форуме запланаваныя 4 панэлі з удзелам беларускіх творцаў ды культурніцкіх і палітычных дзеячоў, а таксама іх калегаў з Польшчы, Літвы і Украіны, што сімвалічна залучае ў мерапрыемства так званы Люблінскі трохкутнік. На падзеі адбудуцца прэзентацыі даследванняў у справе беларускай культуры і творчай супольнасці, а таксама будзе паказаны танцавальны перформанс Clap & Slap.

Увечары 3 чэрвеня ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці таксама пройдзе сустрэча з Алесем Бяляцкім – на беларускай мове з перакладам на польскую.

Першы Касцюшкаўскі форум адбыўся ў лютым мінулага 2025 года. Тады культура не была цэнтральнай тэмай мерапрыемства, але разам з іншымі тут працавала рабочая група ў справе культуры.

Касцюшкаўскі форум арганізаваны Міністэрствам замежных справаў Польшчы і Еўрапейскім цэнтрам салідарнасці пры ўдзеле Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі і Беларускай Рады культуры.