Падтрымліваць беларускую ідэнтычнасць і культуру заклікалі ў Даніі

Дэлегацыя на чале са Святланай Ціханоўскай сустрэлася з дацкім міністрам па справах ЕС Мары Б’еры. У падзеі таксама ўдзельнічалі амбасадарка Даніі ў Літве Грэта Сіласен і прадстаўнік у нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі.

На сустрэчы абмяркоўваліся супрацоўніцтва ў прасоўванні інтарэсаў беларускага народа на еўрапейскіх пляцоўках, дапамога палітзняволеным і моладзевым арганізацыям, падтрыманне беларускай ідэнтычнасці і культуры ў адказ на русіфікацыю.

Павел Баркоўскі падкрэсліў асаблівую ролю Даніі ў развіцці беларускіх культурніцкіх і адукацыйных праграм як на ўзроўні МЗС краіны, так і на ўзроўні грамадскіх структур. Беларускі бок заклікаў Данію стаць адвакатам павелічэння падтрымкі праектаў у рамках праграмы ЕК “Ацэнка патрэб грамадзянскай супольнасці”.